Лідчанка не атрымала польскую візу і падала ў суд на візавы цэнтр

Польская віза

Польская віза / immigranthouse.com

Лідчанка падала заяву ў суд на візавы цэнтр, дзе ёй дапамагалі з афармленнем дакументаў на нацыянальную візу Польшчы, піша Hrodna.life.

Жанчыне не выдалі візу, таму яна запатрабавала, каб візавы цэнтр вярнуў ёй грошы. Яна заплаціла за запаўненне візавай анкеты, сэрвісны збор, кур'ерскую дастаўку і СМС-апавяшчэнне 78,61 рубля. Гэтыя грошы лідчанка і хацела вярнуць назад.

У выдачы візы жанчыне адмовілі праз неабгрунтаванасць мэты або ўмоў знаходжання. Яна палічыла, што ў візавым цэнтры ёй няякасна аформілі дакументы.

Справу пра вяртанне выдаткаў і грашовую кампенсацыю маральнай шкоды разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Там У судзе сталі на бок візавага цэнтра: вырашылі, што патрабавацб кампенсацыі выдаткаў спажывец мае парва, калі іх прычынай была недастаткова добра выкананая праца. А недахопы ў працы візавага цэнтра не пацверджаныя — ёсць толькі словы лідчанкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі