Лідара АГП аштрафавалі на 10,5 млн за ўдзел у дазволенай акцыі (фота)

Лідара АГП аштрафавалі на 10,5 млн за ўдзел у дазволенай акцыі (фота)

12 красавіка старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны судом Цэнтральнага раёна Мінска за ўдзел у акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі на 50 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў). Як інфармуе прэс-служба АГП, апазіцыйны палітык прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 3 арт. 23.34 КоАП). Рашэнне аб адміністрацыйным штрафе прыняла суддзя Вікторыя Шабуня.

Нагадаем, што пратаколы за ўдзел у акцыі 25 сакавіка таксама былі складзеныя ў дачыненні да Аляксея Янукевіча, Віталя Рымашэўскага, Анатоля Шумчанкі, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і іншых. У дачыненні да Янукевіча, Рымашэўскага і Шумчанкі адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя за ўдзел у мітынгу каля сталічнага кінатэатра "Кастрычнік". Гэта пляцоўка з'яўлялася дазволеным Мінгарвыканкамам месцам збору ўдзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі. А перад пачаткам шэсця па вуліцы Сурганава апазіцыйныя палітыкі выступілі перад прысутнымі.

Статкевіч, Някляеў, Лябедзька і Севярынец бралі таксама ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, мітынгу там жа і шэсці па праспекце Незалежнасці да кінатэатра "Кастрычнік", што не было санкцыянавана сталічнымі ўладамі.

Лідара АГП аштрафавалі на 10,5 млн за ўдзел у дазволенай акцыі (фота)
Фота: ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі