Вы тут

Лідар Rammstein Ціль Ліндэман зламаў сківіцу свайму фанату

The Wealth Record

Лідар нямецкага гурта Rammstein Ціль Ліндэман зламаў сківіцу свайму фанату. Сайт Bild піша, што непрыемная гісторыя здарылася ў бары гатэля ў Мюнхене. Ціль адмовіўся зрабіць сэлфі з прыхільнікам, а той раззлаваўся і пачаў абражаць сяброўку спевака.

Пачалася сварка, у якой 56-гадовы вакаліст Rammstein ударыў фаната і зламаў яму сківіцу.

У выходныя Rammstein даў на Алімпійскім стадыёне ў Мюнхене два аншлагавыя канцэрты. Сумарна іх наведала каля 140 тысяч гледачоў.