Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка папраўляецца пасля цяжка перанесенага COVID-19. Пра гэта ён сам напісаў у сацсетках.
У лякарні Шумчанка правёў больш за месяц: дыхаў праз маску, паляжаў у рэанімацыі.
Цяпер Шумчанка ўжо можа прайсці 3-4 км за дзень. За час хваробы ён схуднеў на 17 кг — з 92 да 75. Цяпер ён на строгай дыеце, бо больш за 50 дзён прымаў антыбіётыкі.