Лідар Партыі БНФ быў вымушаны 17 дзён спаць на падлозе ў СІЗА КДБ

Лідар Партыі БНФ быў вымушаны 17 дзён спаць на падлозе ў СІЗА КДБ

Лідар Партыі БНФ быў вымушаны 17 дзён спаць на падлозе ў СІЗА КДБ. Рыгор Кастусёў быў чацвёртым у трохмеснай камеры, ложка для яго не знайшлося. Зняволеным забаранілі мяняцца месцамі. Адбылося гэта яшчэ ў красавіку. Кастусёў тады прастудзіўся, здароўе стала пагаршацца, паведамляе БелаПАН са спасылкай на адваката палітыка Інэсу Аленскую. 6 ліпеня яна наведала яго ў бальнічнай камеры СІЗА № 1, куды вязня экстрана перавялі з СІЗА КДБ за чатыры дні да гэтага.

Рыгор Кастусёў кажа аб праблемах з сэрцам, ацёках і зблытанай свядомасці. У камеры ў СІЗА КДБ ён "задыхаўся як рыба". Кастусёў распавёў адвакату, што пастаянная спякота стала прычынай сардэчнага прыступу. Ён адпраўляў Аленскай тры лісты пра пагаршэнне здароўя, але адвакат ніводнага з іх не атрымала. У бальнічную камеру палітыка адправілі толькі пасля таго, як следчы ўбачыў страшныя ацёкі.

64-гадовага Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове. Яго абвінавачваюць у "змове або іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". Сваёй віны ён не прызнае. Кастусёў удзельнічаў у анлайн-дыскусіях з удзелам Аляксандра Фядуты, Юрыя Зянковіча, якіх Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў у падрыхтоўцы замаху на яго і яго дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі