Ліда ў крызісе, але лядовы палац пабудуе

На складах заляжалася прадукцыя амаль на 125,5 млрд рублёў – 120 % месячнага выпуску. Перапоўненыя склады на абутковай фабрыцы, на заводзе “Оптык”, у вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтобусаў. Прытым мясцовае начальства збіраецца будаваць лядовы палац, бо так загадалі з Мінска.
Мясцовыя ўлады прызнаюць, што на гарадской эканоміцы адбіваецца крызіс. Аднак у Лідзе спадзяюцца пазбегнуць масавых звальненняў. Улада абяцае сачыць, каб людзям без спазненняў выплочвалі заробкі.

Старшыня Лідзкага райвыканкаму Андрэй Худык ва ўнісон з вышэйшай уладай паўтарае, што “нельга паддавацца магіі слова “крызіс”. Маўляў, падставаў для панікі ён ня бачыць, хаця прызнае: год будзе складаны.

Спадар Худык пакуль застаецца на пасадзе, хаця некалькі месяцаў цягнулася інтрыга, звязаная з ягоным магчымым прызначэннем на вызваленую пасаду старшыні Гродзенскага гарвыканкаму. Лідчукі нават загадалі: на вокнах дома лідскага галавы зніклі фіранкі, напэўна хутка з'едзе… Аднак у Гродне цяпер іншы кіраўнік выканкаму.

Андрэй Худык – здольны кіраўнік, але пытаннем застаецца, ці ўтрымае ён вымаганыя з Мінска эканамічныя паказнікі.  У гарадзкой эканоміцы няпросты стан, а ў вёсцы яшчэ больш складана. Улады прызнаюць: практычна 60% малочных фермаў маральна састарэлі. Пры гэтым 13% - у аварыйным стане, тэрмін іх эксплуатацыі вычарпаны. На добры лад трэба зруйнаваць і пабудаваць новыя, а дзе ўзяць грошы, калі трэба ўзводзіць лядовы палац?

Рэгіёны.BY

На здымку аўтарства І.Ідрыдзэ - Ліда, Цэнтральная плошча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі