“Лічу гэтыя СМС спамам”: Ратавальнікі не плацілі за рассылку, адмовіцца нельга

“Лічу гэтыя СМС спамам”: Ратавальнікі не плацілі за рассылку, адмовіцца нельга

“Моцны вецер, магчымае падзенне старых канструкцый і дрэваў. МНС”, ― СМС з такім тэкстам удзень 20 чэрвеня атрымала калі восем мільёнаў грамадзян.

 Некаторыя ўспрынялі гэта агрэсіўна і нават пачалі пагражаць ратавальнікам міліцыяй.

 “На якой падставе МНС рассылае гэтыя паведамленні? Я лічу гэтае СМС спамам і напішу заяву ў праваахоўныя органы, калі не атрымаю вычарпальнага адказу. Колькі каштавала гэтая рассылка і за чый кошт адбылася рассылка 5-6 мільёнаў паведамленняў? МНС ― прыватная лавачка і сама зарабляе грошы і лічыць магчымым іх траціць, як захочацца?” ― такі абураны зварот знаходзім у Фэйсбуку.

“Лічу гэтыя СМС спамам”: Ратавальнікі не плацілі за рассылку, адмовіцца нельга

Таксама на тэлефонную лінію МНС паступаюць званкі абураных грамадзян: людзі баяцца, што за СМС з іх здымуць грошы. Вядома, дрэвы і старыя кантрукцыі ў гэты дзень падалі не паўсюль, але выпадкі былі. Напрыклад, у Мінску на машыну “хуткай” упала дрэва.

Паспрабуем разабрацца і адказаць на ўсе пытанні.

За чыя грошы?

СМС ратавальнікі адсылалі цалкам бясплатна, на тое ў іх ёсць дамова з аператарамі, пацвярджае прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Ці можна адмовіцца?

Адмовіцца ад такой рассылкі немагчыма. Прынамсі, аператары сотавай сувязі гэтаму паспрыяць не могуць.

“Ад такой рассылкі нельга адмовіцца, вы можаце адмовіцца ад рэкламнай рассылкі нашага аператара. А гэта было па рашэнні ўладаў для абанентаў усіх аператараў”, ― паведамляе “Вэлком”.

У МНС таксама кажуць, што, хутчэй за ўсё, калі на тое будуць прычыны, СМС зноў прыдзе і тым, хто абураўся такой рассылкай.

Ці будуць прыходзіць СМС далей?

Будуць. Ратавальнікі зноў зробяць рассылку на мабільныя тэлефоны, калі будзе папярэджанне ад сіноптыкаў.

“Калі будзе папярэджанне, як цяпер, калі абяцалі вецер да 24 метраў за секунду, тады рассылка будзе”, ― паведамляе Віталь Навіцкі.

Званкі абураных абанентаў загрузілі лінію МНС?

На лінію патэлефанавалі некалькі тысяч чалавек, але ратавальнікі не бачаць тут вялікай праблемы. Адзінае, просяць званіць на 101 па спарве, а не з просьбай патлумачыць, адкуль СМС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі