Лэслі Найф стаў аглядальнікам новага сайта пра фолк-музыку

“Груба кажучы, траціна музычнай калекцыі, якую я збіраю на камп’ютары, гэта этнічная музыка. Таму магу казаць пра яе канкрэтна, — распавядае Еўрарадыё фронтмэн Gods Tower. — Я, напэўна, буду пісаць пра тое, пра што вы ў іншых месцах прычытаць не зможаце. Буду звяртаць увагу на малавядомых, але харызматычных выканаўцаў, якія мне цікавыя”.

Музыка звяртае ўвагу на тое, што ёсць вельмі папулярныя культуры, а ёсць цалкам незаўважаныя, і незаўважаныя несправядліва. “Напрыклад, лёгка знайсці інфармацыю пра кельтаў. А вось пра эвенкскую ці алеуцкую музыку знайсці хаця б нешта амаль немагчыма”, — падкрэслівае Лэслі. Свой першы артыкул ён прасвяціў спявачцы Чылтыс Тангашавай — прадстаўніцы шораў, з якіх паходзіць яго бацька.

Этніка здаўна з’яўляецца крыніцай натхнення музыкі. Але, па словах Лэслі Найфа, нельга сказаць, каб падобная музыка цалкам уплывала на Gods Tower. Кожны ўдзельнік легендарнага метал-гурта слухае тое, што падабаецца яму, і “чым дыхае” асабіста ён.

Лэслі Найф: “Мы дамовіліся яшчэ годзе ў 1993-м, што ў нас, як у KISS, у кожнага будзе свая маска. Тое, што я слухаю этнічную музыку і фармірую на гэтай падставе сваю манеру спявання і ўвогуле сваю творчасць, тычыцца выключна мяне. А, напрыклад, Аўчыннікаў [клавішнік GT. — Заўв. Еўрарадыё] этнічную музыку практычна не слухае. Ён аматар класікі, акадэмічнай музыкі”.

Сайт Folkhome.By створаны з мэтай прасоўвання фолк-культуры. Ён не абмяжоўваецца аўтэнтыкай і фальклорам. “Народная культура і яе сённяшняе бытаванне вельмі шматбаковае: гэта і фолк-рок, і анімацыйныя мультфільмы па казках, і сучасныя дызайн-рэчы, створаныя ў традыцыйных тэхніках, і аграсядзібы, і каляндарныя святы, і забабоны, у якія дагэтуль вераць амаль усе беларусы”, — каментуюць для Еўрарадыё стваральнікі сайта.

Фота: www.darkside.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі