Лера Яскевіч выпусціла новы сінгл "Месяц"

Лера Яскевіч выпусціла новы сінгл "Месяц"

Папулярная блогерка і спявачка Лера Яскевіч выпусціла новы сінгл "Месяц". 

"Безумоўна "Месяц" — гэта метафара любому часу ў вашым жыцці. Гэта можа быць тыдзень і нават гады. Магчыма для кагосьці ўсяго толькі гадзіны. Мне спатрэбіўся месяц... Гэта як надзея, калі вы разумееце пра што я)", напісала спявачка на сваёй старонцы "ВКонтакте". 

 

У лютым 2019 года Лера Яскевіч выпусціла дэбютнік "Привязанность". Дагэтуль вядомая перад усім выкананнем кавераў выканаўца адмовілася ад гэтай справы і вырашыла засяродзіцца на аўтарскай музыцы. 

На YouTube-канал Леры падпісана амаль 665 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі