"Ленінград" Шнура праспяваў песню пра "злую спявачку Земфіру" (відэа)

У роліку, падобным на аматарскае відэа, Сяргей Шнураў і ўвесь яго шматлікі калектыў з інструментамі з цяжкасцю змяшчаюцца ў кадры. На працягу дзвюх хвілін Шнур найчасцей паўтарае словы пра "злую спявачку Земфіру". У прыпеве новая салістка калектыву Аліса Вокс-Бурмістрава ў касцюме пакемона Пікачу спявае "я разгадала знак інтэграла", што, відавочна, адсылае слухачоў да песні Земфіры "Бясконцасць" са словамі "я разгадала знак бясконцасць".



На застаўцы роліка замест твару вакалісткі "уклеяны" намаляваны твар дзяўчыны Ракеты з новага праекту Земфіры The Uchpochmack.



Гэта не першы выпадак згадкі Земфіры ў тэкстах "Ленінграда" — у славутай песні "Дзень нараджэння" Шнур таксама спявае пра яе, і таксама ў негатыўным ключы, адзначае РІА "Новости".

18 лістапада Земфіра выступіць у "Мінск-Арэне".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі