Вы тут

Лекар-інфекцыяніст: омікрон ёсць ужо і ў рэгіёнах Беларусі

Зіма і каранавірус / pixabay.com

Новы штам каранавіруса омікрон ёсць ужо не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах Беларусі. Яго выяўлялі не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" сказаў лекар-інфекцыяніст Юрый Горбач.

"Ён, безумоўна, ёсць. Ён безумоўна, у тым ліку і ў нашай краіне, паціху будзе заваёўваць лідыруючыя пазіцыі, — кажа Горбач. — Нейкі час, і дастаткова доўгі час, у нас будзе паралельная цыркуляцыя дэльты і омікрона. Але паціху омікрон будзе выходзіць на лідыруючыя пазіцыі, паціху адваёўваючы, скажам так, жыццёвую прастору".

Лекар-інфекцыяніст падкрэслівае, што выпадкаў выяўлення омікрона ў Беларусі ўжо "рэальна нашмат больш" за 4 выпадкі, пра Мінаховы здароўя паведаміла 29 снежня 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.