Вы тут

Легла ў гастраэнтэралогію і заразілася COVID: не стала вядомага адваката

Таццяна Агеева / Беларускі дакументацыйны цэнтрЧитать полностью:  https://news.tut.by/society/706350.html

Таццяна Агеева памерла ў бальніцы. Тры тыдні таму яна легла ў гастраэнтэралогію 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, і там заразілася COVID, распавёў яе сын Алег Агееў ў Facebook.

"Амаль 7 сутак мама была на апараце ШВЛ. Сёння, 2 лістапада 2020 года, у 4.50 яе сэрца спынілася", — напісаў Агееў.

Таццяна і Алег Агеевы абаранялі удзельнікаў працэсу па справе аб пратэстах 19 снежня 2010 года. Іх, а таксама яшчэ дваіх адвакатаў у лютым 2011 Мінюст пазбавіў ліцэнзіі. Таццяна Агеева была адным з адвакатаў Ірыны Халіп, Алег Агееў абараняў экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

Вясной Агеевы самі сталі фігурантамі крымінальнай справы аб падробцы дакументаў. Гаворка ішла аб парушэннях у працэдуры заключэння дагавораў з кліентамі. Адбыўся суд, адвакатаў аштрафавалі, аднак у дачыненні да Таццяны Агеевай прысуд быў адменены. Але ліцэнзію ёй так і не вярнулі.

Восенню 2011 года ў інтэрв'ю Еўрарадыё Алег Агееў прызнаваўся, што яго маці і яго жонка Зарына Залеўская, якую таксама тады пазбавілі ліцэнзіі, вельмі балюча перажываюць страту любімай працы.

З 2012 году Тацяна Агеева працавала юрыстам у Беларускім дакументацыйным цэнтры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.