Вы тут

Легендарны Мартэн Фуркад аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Мартэн Фуркад / Reuters

Легендарны Мартэн Фуркад аб'явіў пра завяршэнне кар'еры. У 31 год. Ён — адзіны біятланіст, які выйграваў сем Кубкаў свету запар. Фуркад — пяціразовы алімпійскі чэмпіён, 13-разовы чэмпіён свету.

Апошняй гонкай для французскага біятланіста стане гонка пераследу, якая пройдзе ў суботу на этапе Кубка свету ў Конціёлахці.

"Дзякуй за падарожжа! — піша Мартэн Фуркад у Twitter. — Прыйшоў час развітвацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.