Лазавік: Неабавязкова экспертам БДІПЧ АБСЕ быць у нашай экспертнай групе

Лазавік: Неабавязкова экспертам БДІПЧ АБСЕ быць у нашай экспертнай групе

Першае пасяджэнне міжведамаснай экспертнай працоўнай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ пройдзе 16 лютага. У складзе камісіі — 10 чалавек. Гэта дэпутаты парламенту, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў. Па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, фармавалася група дырэктыўным чынам.

Лазавік: Лідзія Ярмошына, атрымаўшы такое даручэнне ад прэзідэнта, адразу дала заданне супрацоўнікам Цэнтрвыбаркама звязацца з кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў і арганізацый. І папрасіла дэлегаваць у гэтую групу прадстаўнікоў ад гэтых міністэрстваў і дзяржаўных органаў — парламента, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў…"

Такім чынам, незалежных экспертаў ці прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый у гэтай экспертнай групе няма. Няма там і экспертаў ад БДІПЧ АБСЕ, хоць кіраўніцтва гэтай арганізацыі і выказвалася за сумесную працу. Па словах Лазавіка, у іх ёсць дамоўленасць з кіраўніцтвам БДІПЧ АБСЕ пра сустрэчы на ўзроўні экспертаў.

Лазавік: “Калі спадар Міхаэль Лінк у Цэнтрвыбаркаме прадстаўляў выніковую справаздачу, ён вылучыў такую прапанову: “Нядрэнна было б, каб эксперты сустрэліся недзе — у Варшаве, а магчыма, і ў Мінску”. Мы падтрымалі гэтую прапанову, і лічым, што тыя напрацоўкі, якія будуць у гэтай групы, можна будзе абмеркаваць і з экспертамі БДІПЧ АБСЕ. Гэта неабавязкова, каб яны ўваходзілі ў склад гэтай групы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі