У мінскіх школах удвая скарацілі колькасць класаў у другую змену

Вучні

Вучні / virtualbrest.ru

У мінскіх школах удвая змяншаецца колькасць класаў, якія будуць вучыцца ў другую змену. Іх застаецца 919 — у 109 установах адукацыі. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова.

Паводле яе слоў, другую змену "пастараліся максімальна скараціць". Аднак у школах, якія наведваюць 2–2,5 тысячы дзяцей, размясціць усіх вучняў у першую змену "фізічна немагчыма".

Пры гэтым бацькі школьнікаў масава скардзяцца на перапоўненыя класы і звязваюць праблему ў тым ліку з недахопам настаўнікаў. Міністр адукацыі Андрэй Іванец раней у адказ на такія скаргі параіў бацькам "паставіцца з разуменнем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.