Лаўроў прыехаў у Мінск паабурацца русафобіяй еўрапейскіх дзяржаў

Лаўроў прыехаў у Мінск паабурацца русафобіяй еўрапейскіх дзяржаў

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў шэрагу еўрапейскіх краін русафобія ўзводзіцца ледзь не ў ранг афіцыйнай ідэалогіі. Заява прагучала ў Мінску на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік расійскага МЗС падкрэсліў з'яўленне небяспечных тэндэнцыяй па скажэнні падзеяў Другой сусветнай вайны. У адзін шэраг з гэтым ён паставіў русафобію. "Не спыняюцца спробы апраўдаць, а то і гераізаваць нацыстаў і іх памагатых, перагледзець рашэнні Нюрнбергскага трыбунала. Трывожыць і тое, што паралельна з фальсіфікацыяй гісторыі набірае абароты русафобія, якая ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў ўзводзіцца ледзь не ў ранг афіцыйнай ідэалогіі", — заявіў Лаўроў.

На думку Лаўрова, супрацьстаяць гэтым тэндэнцыям мусяць дыпламаты, парламентары, навуковыя колы і шырокая грамадскасць Беларусі і Расіі. Па яго словах, бакі дамовіліся падрыхтаваць серыю спецыяльных мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі