Латвія правядзе двухтыднёвыя ваенныя вучэнні з НАТА

Вучэнні "Winter Shield 2021" праводзяцца штогод / Ілюстратыўнае фота LETA
Вучэнні "Winter Shield 2021" праводзяцца штогод / Ілюстратыўнае фота LETA

У Латвіі ў панядзелак пачнуцца міжнародныя вайсковыя вучэнні "Winter Shield 2021", паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на Мінабароны рэспублікі.

Апроч вайскоўцаў і нацыянальнай гвардыі Латвіі, у вучэннях удзельнічаюць літоўскія вайскоўцы, баявыя групы пашыранай прысутнасці НАТА ў Латвіі і камандавання УС ЗША у Еўропе.

Вучэнні пройдуць на Адажскім палігоне да 4 снежня. Штодня з раніцы і да вечара салдаты будуць праводзіць баявыя стрэльбы з артылерыйскай і стралковай зброі, на вучэннях таксама запланаваны палёты ваеннай авіяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі