Латвія плануе правяраць усіх, хто прыязджае з Расіі, Беларусі і Камеруна

Латвія плануе правяраць усіх, хто прыязджае з Расіі, Беларусі і Камеруна. Адпаведныя змены ў заканадаўства прапанавалі МУС і Служба дзяржаўнай бяспекі, піша rus.delfi.lv.

Дагэтуль латвійскія органы правяралі толькі тых грамадзян Расіі, у якіх адрасам пражывання або месцам нараджэння была Чачня, Дагестан, Інгушэція і Паўночная Асеція.

Унясенне Беларусі і Расіі ў гэты спіс абгрунтоўваецца меркаваннямі нацыянальнай бяспекі. Камерун трапіў у адну кампанію з Беларуссю і Расіяй таму, што яго грамадзяне актыўна сталі падаваць заяўкі на візы: у 2018 годзе — 4 заяўкі, 2019 — 22, 2020 — 83, 2021 — ужо 216.

Дадатковая праверка павінна ацаніць, ці не будзе ўезд замежніка ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Латвіі або грамадскаму парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.