Вы тут

Латвія не збіраецца ўводзіць эмбарга на электраэнергію з БелАЭС

Фота: RIA / Scanpix

Латвійскі ўрад падтрымлівае Літву, якая лічыць неабходным ужываць больш высокія стандарты бяспекі да Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. Разам з тым кіраўніцтва Латвіі не разглядае законы па абмежаванні на закупку электраэнергіі з гэтай станцыі. Пра такую заяву міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса паведамляе ru.delfi.lt.

Кіраўнік латвійскай дыпламатыі паведаміў, што ён увесь час падымае на сустрэчах з прадстаўнікамі Беларусі і МАГАТЭ пытанні бяспекі на Астравецкай АЭС. Пры гэтым ён дадаў, што гэтая электрастанцыя стала пытаннем унутранай палітыкі Літвы, у якое ён не хоча ўмешвацца.