Латвія не выдасць гуманітарныя візы расіянам, якія ўцякаюць ад мабілізацыі

Эдгарс Рынкевічс / lz.lv

Латвія не будзе выдаваць гуманітарныя візыя расіянам, якія ўцякаюць ад мабілізацыі. Пра гэта заявіў міністр змежных спраў краіны Эдгарс Рынкевічс.

Падставай для такога рашэння ён назваў нацыянальную бяспеку.

"З меркаванняў бяспекі Латвія не будзе выдаваць гуманітарныя або іншыя віды віз тым грамадзянам Расіі, якія пазбягаюць мабілізацыі, і не будзе мяняць уведзеныя з 19 верасня абмежаванні на перасячэнне межаў для грамадзян Расіі з шэнгенскімі візамі", — напісаў Рынкевічс у Твітары.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў у Расіі частковую мабілізацыю на вайну супраць Украіны. Па словах расійскага міністра абароны Сяргея Шайгу, прызваць плануецца 300 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.