Латвія і Эстонія адклікаюць сваіх амбасадараў з Беларусі для кансультацый

Латвія і Эстонія адклікаюць сваіх амбасадараў з Беларусі для кансультацый

Латвія і Эстонія адклікаюць сваіх амбасадараў з Беларусі для кансультацый, паведамляе TUT.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Пасол Латвіі Эйнарс Семаніс і пасол Эстоніі Мерыке Какаеў у бліжэйшыя дні з'едуць з нашай краіны.

Раней тое самае зрабілі Літва, Польшча і Германія. У пачатку кастрычніка МЗС Беларусі запатрабаваў ад Польшчы і Літвы скараціць колькасць работнікаў у дыппрадстаўніцтвах у нашай краіне, а таксама адклікаць амбасадараў для кансультацый. Беларускія паслы ў Польшчы і Літве ўжо вярнуліся на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі