Латушка: Лукашэнка рыхтуе новы этап "гібрыднай вайны" — наркатрафік у Еўропу
![Латушка: Лукашэнка рыхтуе новы этап "гібрыднай вайны" — наркатрафік у Еўропу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/latuszka-1811.jpg.webp?itok=yO4B33Ym)
Беларускія ўлады ўвесну 2022 года рыхтуюць новую форму "гібрыднай вайны", заяўляе кіраўнік НАУ Павел Латушка. Па яго словах, гэта будзе наркатрафік у Еўрасаюз з удзелам мігрантаў.
Латушка кажа, што дведаўся пра гэты план з уласных крыніцаў. Паводле яго, увесну на мяжы з Польшчай, а магчыма — і Украінай (залежыць ад сітуацыі), беларускія ўлады хочуць арганізаваць перапраўку наркотыкаў з удзелам мігрантаў.
Кіраўнік НАУ назваў структуры, якія займаюцца распрацоўкай гэтай формы "гібрыднай вайны": "Над планам працуе галоўнае ўпраўленне зьнешняй разведкі КДБ з планаваным падключэннем у якасці груп прыкрыцця АСАМ Дзяржаўнага памежнага камітэту і ГРУ Мінабароны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.