Вы тут

Латушка даў паказанні на Лукашэнку ў варшаўскай пракуратуры

Аляксандр Лукашэнка / kremlin.ru

Павел Латушка даў паказанні на Аляксандра Лукашэнку ў варшаўскай акруговай пракуратуры. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення быў у якасці сведкі і пацярпелага. Раней ён падаваў у пракуратуру заяву аб пагрозах яго жыццю і здароўю, якія атрымліваў публічна і непублічна.

Пракурор атрымаў ад апазіцыйнага палітыка канкрэтныя факты, прозвішчы і імёны асоб, ад якіх былі пагрозы.

"Усе тыя людзі, якія сёння здзяйсняюць злачынствы ў нашай краіне, яны безумоўна атрымаюць пакаранне, — кажа ў відэазвароце Латушка. — Нікому з іх не ўдасці сысці ад адказнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.