Л. Баршчэўскі: "ЕўраСлоўнік" разлічаны на тых, хто пачынае вывучаць мову

Прэзентацыя "ЕўраСлоўніка" адбудзецца ў Мінску ў офісе Партыі БНФ 20 траўня. Пачатак у 18 гадзінаў. Гэтае выданне - дваццацівасьмімоўны слоўнік - называюць унікальным выданнем, якое "здзівіла Еўропу". Праўда, сам яго аўтар, перакладчык Лявон Баршчэўскі кажа, што мэта "ЕўраСлоўніка" - не здзівіць, а паказаць новы падыход да ўкладання слоўніка.

На сённяшні дзень беларускамоўных тэкстаў ствараецца больш, чым ёсць носьбітаў, якія рэгулярна гавораць па-беларуску, кажа Баршчэўскі. Таму ён і падрыхтаваў слоўнік для тых, хто не ведае мовы, але хацеў бы прачытаць беларускамоўную публікацыю.

Лявон Баршчэўскі:
"Ён разлічаны на людзей, якія толькі пачынаюць, зацікавіліся беларускай мовай".

Адзначым, што аўтар "ЕўраСлоўніка" працаваў над ім з 2004 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі