Квіток на "Тытанік" прададзены з аўкцыёну амаль за 66 тысяч долараў

Квіток апошняй грамадзянкі ЗША, якая выжыла ў катастрофе 1912 года - гібелі трансатлантычнага лайнера "Тытанік", прададзены на аўкцыёне ў Вялікабрытаніі амаль за 66 тысяч долараў, паведамляе БЕЛТА. Квіток на рэйс "Тытаніка", які належаў амерыканцы Ліліян Асплунд, набыў амерыканскі калекцыянер. Акрамя квітка Асплунд, быў прададзены яе кішэнны гадзіннік, які спыніўся непасрэдна падчас катастрофы ў красавіку 1912 года. Яго набыў калекцыянер са Швецыі за 62 тысячы долараў.

Асплунд памерла два гады таму ва ўзросце 99 гадоў. Ёй было ўсяго пяць год, калі "Тытанік" наткнуўся на гіганцкі айсберг. У гэтай катастрофе яна страціла бацьку і трох братоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі