Квіткі на матч БАТЭ — "Арсенал" перапрадаюць па цане ў 4 разы вышэй
![Квіткі на матч БАТЭ — "Арсенал" перапрадаюць па цане ў 4 разы вышэй](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo2017-09-2717-10-212.jpg.webp?itok=5R4bYZvm)
У тэматычных пабліках у сацсетках і на форумах сталі зʼяўляцца прапановы аб продажы квіткоў на сённяшні матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — "Арсенал". Кошт варʼіруецца ад 70 да 170 рублёў за білет.
![Квіткі на матч БАТЭ — "Арсенал" перапрадаюць па цане ў 4 разы вышэй](/sites/default/files/paragraphs/image/3_5.jpg)
Вось, напрыклад, прадаюць адразу чатыры квіткі, наўрад ці гэтыя людзі купілі квіткі сабе, а цяпер проста не могуць пайсці.
![Квіткі на матч БАТЭ — "Арсенал" перапрадаюць па цане ў 4 разы вышэй](/sites/default/files/paragraphs/image/4_8.jpg)
Учора прайшоў продаж адзіночных білетаў на матч БАТЭ — "Арсенал". У Мінску жадаючыя трапіць на матч сталі ў вялізную чаргу, заняўшы два паверхі. Але квіткоў хапіла не ўсім.