Кувалда для прапагандыста, памяць Чарнобыля і дыяспара — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Кітайскі дыпламат з нейкага пераляку раптоўна заявіў, што краіны “былога СССР” маюць “сумнеўны суверэнітэт”. У іншай сітуацыі можна было б у адказ на гэтыя словы толькі паўсміхацца, але не ў той сітуацыі, калі ля кітайскай мяжы стаіць з працягнутай рукой Расія ў чаканні паставак кітайскага ўзбраення для вайны ва Украіне. Тут як з кувалдай, падоранай Лукашэнкам аднаму са сваіх прапагандыстаў, — у іншай сітуацыі над гэтым можна было б толькі пасмяяцца…

Чым небяспечныя заявы кітайскага дыпламата ў адрас постсавецкіх рэспублік? Як звязаныя лукашэнкаўская прапаганда і кувалда ў стылі забойцаў з “Вагнера”? Ці здольныя дыяспары паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі