Курсы долара і еўра ў Беларусі 7 траўня панізіліся
![Курсы долара і еўра ў Беларусі 7 траўня панізіліся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-0705.jpg.webp?itok=i4EBWV8a)
У панядзелак, 7 траўня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,0234 да 2,0185 беларускага рубля. Курс еўра таксама зменшыўся — з 2,4213 да 2,4079 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2162 беларускага (у пятніцу — 3,1990).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.