Курс долара ў Беларусі зноў перакрочыў мяжу ў 2 рублі

Курс долара ў Беларусі зноў перакрочыў мяжу ў 2 рублі

У пятніцу, 9 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зноў перакрочыў мяжу за 2 рублі, вырас з 1,9980 да 2,0017 беларускага рубля. Як вядома, ён пераадолеў псіхалагічны бар’ер у 2 рублі 15 лістапада 2017-га, аднак у наступныя дні пачаў зніжацца. У далейшым курс долара вагаўся — зноў перавальваў за 2 рублі, а пасля зніжаўся.

Курс еўра сёння таксама вырас — з 2,4509 да 2,4538 рубля. За 100 расійскіх рублёў даюць 3,4425 беларускага (у чацвер — 3,4666).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,29%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі