Курс долара ў Беларусі стаў роўна 2 рублі

У аўторак, 28 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас роўна да двух рублёў. У панядзелак ён быў роўны 1,9953 рубля. Курс еўра крыху знізіўся — з 2,3803 да 2,3797 рубля. За 100 расійскіх рублёў у аўторак даюць 3,4259 беларускага (у панядзелак — 3,4521).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,07%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 лістапада курс долара ЗША знізіўся з 1,9980 да 1,9953 беларускага рубля. Курс еўра вырас з 2,3676 да 2,3803 рубля.