Курс долара ў Беларусі працягвае расці, дасягнуты чарговы максімум

Курс долара ў Беларусі працягвае расці, дасягнуты чарговы максімум

У пятніцу, 8 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША ўстанавіў новы рэкорд, ён вырас да 2,0367 беларускага рубля (у чацвер — 2,0358). Курс еўра знізіўся — з 2,4008 да 2,3931 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4364 беларускага рубля (7 снежня — 3,4341).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер курс долара ЗША вырас — з 2,0252 да 2,0358 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,3956 да 2,4008.

Курс долара ў Беларусі працягвае расці, дасягнуты чарговы максімум
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі