Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 2 рублі
![Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 2 рублі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_495694_big.jpg.webp?itok=MJ8GT4tU)
Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 2 рублі. Пра гэта стала вядома па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія прайшлі 22 снежня. Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — ў 2,0023 да 1,9921 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,3790 да 2,3608 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4170 (у чацвер — 3,4183).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,33%.
Як вядома, курс долара пераадолеў псіхалагічную планку ў 2 рублі 15 лістапада. Ад таго часу ён вагаецца.