Вы тут

Ксенія Галубовіч: ператрус праводзілі супрацоўнікі КДБ

Ксенія Галубовіч / Еўрарадыё

“Я на свабодзе і пад падпіскай аб неразгалошванні", — сказала Еўрарадыё фатограф Ксенія Галубовіч. 23 ліпеня стала вядома, што яе затрымалі падчас здымак у дзіцячым хоспісе і павезлі дахаты, дзе правялі ператрус.

"Супрацоўнікі КДБ правялі вобшук дома, паводзілі сябе этычна, — расказвае Еўрарадыё Галубовіч. — Пасля мяне завезлі на допыт, а пазней адпусцілі. Тэхніку не забралі”.

Якія прэтэнзіі мелі сілавікі да Ксеніі Галубовіч, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.