Вы тут

Крышціяну Раналду заваяваў званне найлепшага бамбардзіра чэмпіянатаў Еўропы

Крышціяну Раналду / Reuters

Капітан футбольнай зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду 15 чэрвеня на чэмпіянаце Еўропы ў матчы са зборнай Венгрыі забіў два мячы (гульня скончылася з лікам 3:0 на карысць партугальцаў).

Гэта дазволіла яму стаць найлепшым бамбардзірам на чэмпіянатах Еўропы. Раналду цяпер мае на сваім рахунку 11 забітых мячоў.

Раней найлепшым бамбардзірам лічыўся француз Мішэль Плаціні, які забіў на чэмпіянатах Еўропы 9 мячоў.

Дарэчы, Раналду паставіўі яшчэ адзін рэкорд: ён стаў першым гульцом, які згуляў на пяці чэмпіянатах Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.