Крышціяну Раналду паведаміў пра смерць нованароджанага сына
![Крышціяну Раналду паведаміў пра смерць нованароджанага сына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0_gettyimages-1086037258.jpg.webp?itok=7-cVY9Pz)
Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду паведаміў пра смерць нованароджанага сына. Ён і Джарджына Радрыгес восенню заявілі, што чакаюць двайнят. Дзяўчынка падчас родаў выжыла, а хлопчык — не.
"Гэта самы вялікі боль, які могуць адчуваць бацькі", — напісалі Раналду і Радрыгес.
Крышціяну Раналду 37 гадоў. З 2021-га ён выступае за "Манчэстар Юнайтэд". У 2017-м у яго і Джарджыны Радрыгес нарадзілася дачка. Акрамя яе ў Крышціяну ёсць яшчэ трое дзяцей. Цяпер іх пяцёра.
![Крышціяну Раналду паведаміў пра смерць нованароджанага сына](/sites/default/files/paragraphs/image/1650309110-8943.jpg)
Instagram
![Крышціяну Раналду паведаміў пра смерць нованароджанага сына](/sites/default/files/paragraphs/image/121212_4.jpg)
Instagram
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.