Крэмль разлічвае на кампраміс з Беларуссю па пастаўках харчавання

Крэмль разлічвае на кампраміс з Беларуссю па пастаўках харчавання

Спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю наконт абмежавання паставак харчовых прадуктаў неўзабаве вырашацца. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу 2 сакавіка, паведамляе sb.by.

"Расія і Беларусь — гэта адзіная Саюзная дзяржава, яны ўваходзяць у ЕАЭС", — падкрэсліў Пяскоў. Ён дадаў, што паміж двума найбліжэйшымі саюзнікамі часам непазбежна здараюцца спрэчкі, але яны вырашаюцца праз дыялог.

Пяскоў выказаў спадзяванне, што і гэтым разам будзе дасягнутае паразуменне. 

Як паведамлялася раней, Рассельгаснагляд планаваў з 26 лютага часова забараніць пастаўкі беларускага малака і вяршкоў у Расію. Пазней гэтая мера была перанесеная на 6 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі