Крэмль назваў забойства Шарамета падставай для сур'ёзнага клопату
![Крэмль назваў забойства Шарамета падставай для сур'ёзнага клопату](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vybuch-2007-2.jpg.webp?itok=x2RekhBP)
З заявай з нагоды гібелі ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета выступіў прэс-сакратар кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна. У сваёй заяве Дзмітрый Пяскоў нагадаў, што Шарамет з'яўляўся грамадзянінам Расійскай Федэрацыі. Забойства журналіста ён назваў "падставай для вельмі сур'ёзнага клопату ў Крамлі", — перадае РБК. "Спадзяемся на бесстаронняе і хуткае расследаванне", — заявіў Пяскоў.
Журанліст загінуў ранкам 20 ліпеня, калі выбухнуў яго аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, у машыне было самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю 400-600 г у трацілавым эквіваленце. Прадстаўнікі МУС Украіны назвалі тры асноўныя версіі забойства Шарамета — прафесійная дзейнасць, асабістая непрыязнасць і "расійскі след".