“Краме” не далі ліцэнзіі на канцэрт

Чыноўнікі Міністэрства
культуры адмовіліся выдаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрта-прэзентацыі
новага альбома гурта “Крама”.
Па словах лідэра гурта Ігара Варашкевіча, музыкі
амаль завяршылі працу ў студыі і меркавалі прадставіць яе дзесьці на пачатку
траўня.

Але без дазволу чыноўнікаў ад культуры немагчыма не толькі арэндаваць
памяшканне для правядзення канцэрта, але і правесці неабходную рэкламную кампанію
ў тым выпадку, калі канцэрт будзе арганізаваны ў клубе, дзе такая ліцэнзія не патрэбна.

Акрамя таго, існуе небяспека, што такі
“неліцэнзаваны”
канцэрт могут адмяніць у апошні момант пажарныя ці нехта іншы.

Гэта стала б
вялікай непрыемнасцю хаця б з-за таго, што на канцэрт прыедзе лідэр расійскага
гурта “Ліга блюза” Аруцюнаў, які прымаў удзел у запісе новага альбома “Крамы”.
Ніякіх тлумачэнняў музыкантам у Мінкульце не далі і ніякіх надзеяў на змену
рашэння тасама няма.

На фота: Ігар Варашкевіч выступае на "Вялікім джынсавым фэсце" (www.studenty.by)