Кошт скрадзенага ў Канах — больш за 100 млн еўра (відэа)

Нагадаем, невядомы здзейсніў налёт на гатэль Carlton Intercontinental, які месціцца на набярэжнай Круазэт. Там праходзіла выстава "Неверагодныя брыльянты", на якой экспанаваліся вырабы фірмы буйнога ізраільскага бізнэсмена Льва Левіева. Мужчына ў масцы, узброены пісталетам, зайшоў у гатэль праз галоўны ўваход, забраў партфель з брыльянтамі і пешшу сыйшоў. Ніякага супраціву ён не сустрэў. Праваахоўнікі дагэтуль не выйшлі на след зламысніка ці зламыснікаў, паведамляе ВВС.



Лічбу ў 103 мільёны еўра — кошт скрадзенага — 29 ліпеня агучыла пракуратура горада Грас, якая праводзіць расследаванне. Раней паведамлялася пра 40 мільёнаў еўра.