Кортні Лаў піша альбом пра "мёртвую бландзінку"

Пошукі Кортні Лаў басісткі для свайго новага праекту скончыліся нічым. На яе аб’яву на сайце Craiglist адгукнулася толькі адна дзяўчына. Аднак, відаць, яна не апынулася падобнай на Мелісу Аўф Дэр Маур — былую удзельніцу гурта Кортні Hole, таму Лаў і зрабіла вынік, што “дзяўчат-басістак вельмі мала”. Цяпер удава Курта Кабейна піша новы альбом, які, хутчэй за ўсё, выпусціць пад уласным імем, а не пад назвай свайго (некалі) асноўнага праекта Hole. У лістападзе мінулага года Лаў абвясціла, што гурт Hole "памёр". Свой новы альбом, тым не менш, яна піша пры садзейнічанні былых удзельнікаў Hole — гітарыста Міка Ларкіна, ударніка Скота Ліпса і бас-гітарыста Шона Дэйлі. Па словах Лаў, яна назаве новы альбом “Died Blonde” ("Мёртвая бландынка"). Кортні сцвярджае, што ў яе жыцці ўсё заблытана, і яна не ведае, што з гэтым рабіць.

Фота: www.novoeradio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі