Консул: затрыманыя расіяне не ў самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме

Консул: затрыманыя расіяне не ў самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме

Затрыманыя ў Беларусі расіяне не разумеюць, чаму іх звязваюць з лідарамі беларускай апазіцыі. Пра гэта распавёў консул расійскай амбасады ў Беларусі Кірыл Плятнёў.

"Мы, вядома, пастараліся падбадзёрыць расіян. Але павінен адкрыта сказаць, што нашы суайчыннікі знаходзяцца ў не самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме. Яны не разумеюць, чаму ім інкрымінуюць сувязь з апазіцыйнымі лідарамі Беларусі, прозвішчы якіх большасць з іх ніколі не чулі", — перадае словы дыпламата РІА "Новости".

Як распавядала Еўрарадыё, Следчы камітэт звязаў прыезд расіян з дзейнасцю Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча. Абодва актывісты знаходзяцца за кратамі, на іх (як і на іншых) пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Як заявіў Плятнёў, расіяне планавалі праз Беларусь і Турцыю транзітам дабрацца ў адну з лацінаамерыканскіх краін. 

Беларускія сілавікі затрымалі 33 расійскіх грамадзян  29 ліпеня. Паведамлялася, што ўсе яны з'яўляюцца баевікамі прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер". Следчыя падазраюць іх у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у Беларусі. 

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна, тлумачыў, што расіяне былі ў Беларусі транзітам, спазніліся на рэйс і затрымаліся ў адным з санаторыяў. Паводле ранейшай версіі расійскіх уладаў, група мелася вылецець у Стамбул. 

Аднак беларускія следчыя паведамілі, што на допытах затрыманыя расіяне называюць канчатковымі пунктамі свайго падарожжа не тлькі Турцыю, але і іншыя краіны. Пасля гэтага з'явілася версія пра Лацінскую Амерыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі