Вы тут

Конкурс журналістаў-расследвальнікаў пройдзе ў Мінску

У Мінску пройдзе конкурс журналістаў-расследвальнікаў

Конкурс журналістаў-расследвальнікаў пройдзе ў Мінску. Гэта адбудзецца ў рамках Першай канферэнцыі па расследвальніцкай журналістыцы ў Беларусі 26-27 сакавіка. 

Удзельнікаў чакаюць майстар-класы па расследаваннях і конкурс пітчаў, на якім можна будзе атрымаць фінансавую і ментарскую падтрымку. Перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць журналісты-расследвальнікі з Meduza, рускай службы Бі-Бі-Сі, "Медиазоны" і OCCRP, рэдактары найлепшых беларускіх медыя. Беларускі бок прадставяць галоўны рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар reform.by Фёдар Паўлючэнка, кіраўнік спецпраектаў беларускай службы "Радыё Свабода" Антон Трафімовіч, галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін TUT.by Вольга Лойка, кіраўнік спецпраектаў naviny.by Андрэй Аляксандраў.

У першы дзень чакаюцца выступы вядомых журналістаў, на другі дзень удзельнікі прадставяць свае праекты. Па выніках пітчынгу будуць абраныя пяць пераможцаў, якія правядуць сваё журналісцкае расследаванне, а потым апублікуюць яго ў адным са СМІ. Дарэчы, адзін з пяці пераможцаў зможа апублікаваць вынікі свайго журналісцкага расследавання на Еўрарадыё.

Дэдлайн падачы заяўкі — 14 сакавіка 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.