Вы тут

Колькасць загінулых падчас землятрусу ў Італіі ўзрасла да 247 чалавек

Колькасць загінулых падчас землятрусу ў Італіі ўзрасла да 247 чалавек, інфармуе AFP. Раней называлася лічба амаль на 100 чалавек менш. Аднак падчас разбору завалаў былі знойдзены дзясяткі цел загінулых. Сотні людзей атрымалі раненні. Выратавальная аперацыя працягваецца.

Як паведамляла Еўрарадыё, моцны землятрус адбыўся ў цэнтральнай частцы Італіі ў ноч з аўторка на сераду. Моцна пацярпеў гарадок Акумолі, каля якога знаходзіўся эпіцэнтр. Разбурэнні ёсць у трох абласцях — Марке, Умбрыі і Лацыё.

Раніцай 25 жніўня ў той жа цэнтральнай частцы краіны былі зафіксаваныя новыя падземныя штуршкі.