Колькасць выпадкаў COVID-19 у свеце перавысіла 3 мільёны

Колькасць выпадкаў COVID-19 у свеце перавысіла 3 мільёны

Колькасць захворванняў на COVID-19 у свеце склала 3 004 892 выпадкі, паведамляе worldometers.info. Ахвярамі каранавіруса сталі 207 262 чалавекі.

Найбольшы прырост захворванняў пакуль што адзначаны ў Расіі — 6198 новых заражэнняў. Там адзначаныя 47 новых смерцяў пацыентаў з каранавірусам. Агульная колькасць заражаных каранавірусам у краіне склала 87 147 — такім чынам, Расія абагнала Кітай.

Найбольшая за суткі колькасць ахвяраў каранавіруса зафіксаваная ў Бельгіі — 113 чалавек. У гэтай краіне зарэгістравана агулам 46 687 выпадкаў заражэння COVID-19. 

Першае месца па колькасці хворых на каранавірус трымаюць Злучаныя Штаты: там налічваецца амаль 990 тысяч хворых і больш за 55 тысяч памерлых з COVID-19. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі