Колькасць рэзідэнтаў ПВТ за два месяцы вырасла на чвэрць

Колькасць рэзідэнтаў ПВТ за два месяцы вырасла на чвэрць

Лік рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій перад тым, як набудзе моц вядомы дэкрэт №8 аб лічбавізацыі эканомікі, вырасла адразу на чвэрць. 13 сакавіка назіральны савет ПВТ зарэгістраваў у якасці рэзідэнтаў адразу 46 новых кампаній, паведамляе tut.by.

За год колькасць рэзідэнтаў ПВТ вырасла на 88 кампаній — цяпер там 238 рэзідэнтаў. 

У ПВТ кажуць, што большасць кампаній-пачаткоўцаў створаныя нядаўна і арыентуюцца ў сваіх бізнэс-планах на новыя ўмовы, якія дае дэкрэт №8. "Ёсць сярод прынятых і кампаніі, якія раней ўстрымліваліся ад ўступлення ў ПВТ, але дэкрэт №8 змяніў іх меркаванне і падштурхнуў ўступіць у Парк — 12 з 46 новых рэзідэнтаў створаныя да 2016 года", — кажуць у адміністрацыі Парку.

За апошнія два месяцы ў ПВТ прынятыя амаль 50 кампаній. А за першыя 12 гадоў яго існавання — 150, заявіў вядомы прадпрымальнік Віктар Пракапеня

Дэкрэт №8, які стварае ў Беларусі асаблівыя ўмовы для развіцця IT-сферы, набывае моц 28 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі