Колькасць ахвяраў тэракту ў Егіпце дасягнула 305 чалавек

Колькасць ахвяраў тэракту ў Егіпце дасягнула 305 чалавек

Колькасць ахвяраў тэракту ў мячэці на Сінайскім паўвостраве дасягнула 305 чалавек, з іх 27 былі дзецьмі. Яшчэ 128 чалавек атрымалі раненні, перадаюць замежныя СМІ са спасылкай на пракуратуру Егіпта. Раней паведамлялася пра гібель 235 чалавек і 109 параненых.

Трагедыя здарылася ўдзень 24 лістапада. Узброеныя людзі на чатырох пазадарожніках прыехалі да суфійскай мячэці ў горадзе Бір Аль-Абед на поўначы Сіная, дзе ў той час ішла малітва. Баевікі здзейснілі выбух і пачалі страляць па людзях з аўтаматаў. Яны стралялі па тых, хто ўцякаў, а таксама па машынах хуткай дапамогі.

Ніводная тэрарыстычная групоўка пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за гэты напад. Егіпецкія вайскоўцы паведамляюць, што стралялі па машынах тэрарыстаў з паветра. Баевікі былі забітыя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі