Колькасць ахвяраў пажару ў начным клубе Бухарэста дасягнула 43 чалавек

Колькасць ахвяраў пажару ў начным клубе Бухарэста дасягнула 43 чалавек

Колькасць ахвяраў пажару ў начным клубе ў Бухарэсце ўзрасла да 43 чалавек. На сёння ў лякарнях знаходзяцца 103 чалавекі, з якіх 44 — у крытычным стане. Румынскія медыкі звярнуліся па дапамогу да замежных калегаў і некалькіх пацярпелых накіравалі ў клінікі Нідэрландаў і Аўстрыі, паведамляюць замежныя СМІ.

Буйны пажар адбыўся ў адным з начных клубаў румынскай сталіцы ў ноч на 31 кастрычніка. Прычынай узгарання стаў феерверк. У клубе, які знаходзіцца ў падвальным памяшканні, было некалькі сотняў чалавек. Не ўсе змаглі выбрацца на вуліцу, бо адчынены быў толькі адзін уваход, а запасныя дзверы, у тым ліку аварыйныя, былі заблакаваныя. Многія людзі загінулі ў цісканіне.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі