"Колабайк" запускае велашэрынг у Брэсце

Веласіпед "Колабайк" / Еўрарадыё
Веласіпед "Колабайк" / Еўрарадыё

Кампанія "Колабайк" дамовілася з брэсцкімі ўладамі аб запуску велашэрынгу ў Брэсце. Як мяркуецца, да 1000 ровараў "Колабайк" з'явяцца ў Брэсце вясной 2020 года. У рамках пілотнага праекта 50 ровараў для велашэрынгу сэрвіс гатовы даць Брэсту ўжо гэтай восенню.

Напярэдадні, 18 верасня, ровары пратэставалі прадстаўнікі Брэсцкага гарвыканкама на чале з першым намеснікам старшыні Вадзімам Краўчуком, паведамляе "Віртуальны Брэст". Чыноўнікі засталіся імі задаволеныя.

"Колабайк" таксама думае ўвесці для Брэста 15-хвілінную тарыфікацыю замест 30-хвіліннай, як у Мінску, — 50 капеек за 15 хвілін выкарыстання ровара.

У Мінску "Колабайк" размясціў 3000 пракатных ровараў і 250 электрасамакатаў. Цана — 1 рубель за 30 хвілін карыстання. Сэрвіс велашэрынгу адрозніваецца ад звычайнага пракату тым, што ровар можна браць у арэнду і пакідаць пасля выкарыстання ў любым пункце горада. Працуе велашэрынг праз мабільную праграму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі