Клэзмеры уваскрашаюць габрэйскую Варшаву
Гучны кірмаш, мясныя лаўкі, цесныя цырульні з надпісамі "Стрыжэм толькі галаву", пяціпавярховыя даваенныя будынкі, а сярод гэтага ўсяго — запальная габрэйская музыка, пачуўшы якую ўсе кідаюць лаўкі, нажніцы ды выходзяць таньчыць, ляцяць медзякі ў капялюш...
Гэта маскоўскі гурт “Наеховичи” прыехаў у Варшаву, каб ажывіць атмасферу старых гаманкіх габрэйскіх кварталаў. "Наеховичи" — гэта маскоўскі экстравагантны клэзмэр-рок-н-рол аркестр. Палову рэпертуару "Наеховичей" складае традыцыйная габрэйская музыка, якая атрымала другое жыццё дзякуючы рок-рэгі-джазавай апрацоўцы. А другая палова — габрэйскія рэміксы савецкай эстрады ды ўласныя арыгінальныя тэксты.
"Наеховичи" з музыкай вандравалі па старых габрэйскіх мясцінах Варшавы — былых сінагогах, домах малітваў ды кварталах, у якіх жылі ці жывуць дагэтуль варшаўскія габрэі. А разам з музыкамі ўсе аматары іхнай творчасці ды мінакі, гандляры і мясцовыя жыхары не маглі паўстрымацца, далучаючыся да вясёлага параду, — танчылі ды падпявалі.
“Наеховичи” акрэсліваюць як габрэйскі гурт, але:
“Праста так атрымалася, што мы граем музыку, заснаваную на габрэйскай народнай музыцы, і калі нехта спрабуе акрэсліць наш стыль, то кажуць, што гэта габрэйская музыка і навешваюць ярлык. І гэта цалкам нармалёвая сітуацыя. Калі б мы гралі рэгі, то былі б вымушаныя насіць жоўта-чырвона-зялёнае што-небудзь. Гэта называецца бізнэс. Дарэчы, у Эўропе нас успрымаюць больш адэкватна. Бо ў Расеі нас успрымаюць як габрэйскі гурт, а ў Эўропе мы руска-габрэйскі гурт”.
Ад габрэйскай нацыі варта вучыцца непадатнасці на асіміляцыю і захаванню ўласнае тоеснасці, нягледзячы ні на што. Але “Наеховичи” мяркуюць інакш:
“Я скажу вам іншую рэч. Я не самаўсведамляю сябе. Я не супер-рускі і не супер-габрэй. І гэта дазваляе мне быць у большай меры чалавекам. А не габрэем, рускім, беларусам, жанчынай, ці мужчынам, ці некім іншым. Чалавечыя каштоўнасці — вось што мяне цікавіць! “
ЕРБ: Карацей кажучы, “Наеховичи” — харызматычны еўрапейскі гурт. Дарэчы, еўрапейскі ці ўсё ж расійскі?
“Ды пофіг! Мы проста ездзім і адрываемся! Мяркую, што потым гісторыкі нас класіфікуюць, калі ім вельмі захочацца...” (з іроніяй).
А прысутныя на гэткай незвычайнай музычнай вандроўцы з “Наеховичами” рэагавалі надзвычай эмацыйна:
“Гэта цудоўна! Я проста фігею! Нават не ведаю, што сказаць! Слоў не хапае!”
Фота — www.veresk.ru