Кіту Рычардсу прапануюць аддаць цела навуцы

Гітарыст Rolling Stones Кіт Рычардс прызнаўся, што рэгулярна атрымлівае прапановы ахвяраваць сваё цела навуцы.
Прычынай павышанай цікавасці медыкаў да цела Рычардса заключаецца ў яго незвычайна стойкай імуннай сістэме, якая ўжо не першы дзесятак год вытрымлівае далёкі ад здаровага лад жыцця Кіта.

Як вядома, большую частку 70-х гадоў мінулага стагоддзя рокер правёў у палоне гераінавай залежнасці, сур'ёзна захапляўся рознымі наркотыкамі і выпіўкай.

Ды і цяпер працягвае жыць не па гадах «рок-н-рольна»: не расстаецца з цыгарэтай і зрэдку дазваляе сабе лёгкія наркотыкі.

Рычард смяецца, што «любы іншы чалавек даўно б ужо адкінуў канькі!».

64-гадовы гітарыст спісвае сваю жывучасць на ўстойлівасць яго арганізма да розных таксічных рэчываў і заяўляе, што аднойчы яму нават давялося вылечыцца ад гепатыту С без якой-небудзь медыцынскай дапамогі.

Ён дадаў, што «лекары з ўсяго свету жадаюць займець яго цела, пасля таго як ён нарэшце выпусціць дух. Медыкі жадаюць паглядзець, што ж там ўсярэдзіне вядомага рокера. Можа быць, гэта дапаможа ім разгадаць сакрэт, які зробіць іншых людзей больш устойлівымі да хвароб».

Пры гэтым музыка перасцерагае маладых людзей ад паўтарэння яго прыкладу - бо тое, што дазволена яму, можа апынуцца смяротным для менш устойлівага арганізма.

Фота: www.pyke-eye.com


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі